І не было больш каму, акрамя яе, ў краіне адстойваць вышэйшыя нацыянальныя юрыдычныя правы і інтарэсы беларускіх працоўных. Адстойваць бліскуча – ці то ў дзяржаўных установах, ці то ў беларускіх судах, ці то рыхтуючы дакументы для Міжнароднай арганізацыі працы і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.
«Яна блiскуча адстойвала вышэйшыя нацыянальныя юрыдычныя правы і інтарэсы беларускіх працоўных»
Пайшла з жыцця юрыст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова.
Алена Уладзіміраўна дзясяткі гадоў працавала над тым, каб жыццё чалавека працы было лепшым і з'яўлялася вядомай у краiне спецыялicткай у сферы працоўных адносiн.

У размове з «Салiдарнасцю» яе калега, лiдэр БКДП, вiцэ-прэзiдэнт Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, член Адмiнiстратыўнага савета Міжнароднай арганізацыі працы Аляксандр Ярашук сказаў, што для яго гэта вялiкая страта:
— Асабліва калі размова ідзе пра асобу непаўторную, асобу, шчодра адораную самымі разнастайнымі талентамі, прафесіянала вышэйшай пробы, з якім нікога нельга параўнаць, жанчыну з бездакорным густам, побач з якой ты разумееш, што кожны праведзены ў яе атачэнні дзень – гэта сапраўднае свята жыцця.
Такой была для мяне мая калега, Нацыянальны юрыст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Уладзіміраўна Яськова. Яна любіла гэты выраз – Нацыянальны юрыст БКДП, бо ён не быў проста метафарычным. Ён падкрэсліваў выключную важнасць справы, якой спадарыня Алена займалася.
Не было ў краіне лепшага спецыяліста па працоўных адносінах, чым спадарыня Алена. Не пералічыць колькасць беларускіх рабочых, якім дапамагла яна. Да яе ішлі і тэлефанавалі няспынна, бо катастрафічнае становішча працаўнікоў з іх правамі на Беларусі агульнавядомае.
Роўна тыдзень таму я размаўляў з Аленай Уладзіміраўнай. Не думаў, што гэта была наша апошняя размова. Размова, якая нязменна падвышала настрой, якая яшчэ раз пацвярждала, што ўсё, чым мы займаліся, было недарэмна. Размова з жанчынай, асобай, называць якую доўгія гады сваёй калегай, паплечнікам, блізкім сябрам, было для мяне справай гонару.
Не толькі ў маёй, але, упэўнены, у душах многіх беларусаў застанецца на доўгія гады светлы ўспамін аб чалавеку, які так многа зрабіў для людзей, для беларускага грамадства, для нашай краіны, роднай Беларусі, каб яна была вольнай і дэмакратычнай.
«Салідарнасць» выказвае глыбокія спачуванні блізкім і паплечнікам Алены Уладзіміраўны. Гэта цяжкая страта для ўсіх нас.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное